top of page
Screenshot_2.jpg

Вайна пракацілася па Салігоршчыне крывавым ліхалеццем, Спаленымі вёскамі, загубленымі жыццямі мірных жыхароў быў адзначаны шлях фашыстаў у нашым раёне. На Салігоршчыне, як і па ўсёй краіне разгарэўся пажар народнай вайны. Раён ахапіў партызанскі рух, у выніку якога ў фашыстаў гарэла зямля пад нагамі. Амаль усе жыхары ўнеслі ўклад у гэтую доўгую самаадданую барацьбу: камандзіры партызанскіх атрадаў, мужныя піянеры і камсамольцы, мірныя жыхары. Ураджэнцы нашага раёна адважна загаліся на франтах далёка за межамі сваёй малой Радзімы і былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Электронны адукацыйны рэсурс змяшчае сістэматызаваны матэрыял аб гістарычных падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі Салігорскага раёна у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мэта стварэння – прылучэнне моладзі к вывучэнню гісторыі роднага краю с выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.

Электронны вучэбны дапаможнік змяшчае 5 разделаў і інтэрактыўныя практыкаванні, распрацаваныя ў онлайн-сэрвісе learningapps.org.

Матэрыял электроннага адукацыйнага рэсурса распрацаваны на аснове дапаможніка "Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Салігорскага раёна. - Мн.: БЕЛТА, 2004. - 576 с."

bottom of page