top of page

ЖУК Аляксандр Апанасавіч, нарадзіўся 31.12.1918 г. у в. Веска. Герой Савецкага Саюза (1945). Генерал-маёр (1957 ). Закончыў Мінскае ваенна-пяхотнае вучылішча (1937), Ваенную акадэмію Фрунзе (1948). У Айчынную вайну з сакавіка 1942 г., на Заходнім, Данскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах – камандзір роты, начальнік штаба і камандзір палка. Вызначыўся  пры фарсіраванні р. Одэр і ў баях за плацдарм на заходнім беразе ракі.  Пасля вайны да 1959 г. на камандных пасадах. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (тройчы), Кутузава  III ст., Айчыннай вайны I ст., Чырвонай Зоркі. Памёр у 1983.

bottom of page