top of page

КОРЖ  Васіль Захаравіч (партызанскі псеўданім Камароў), нарадзіўся 13.1.1899 г. у в. Хорастава. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944). Генерал-маёр (1943). З 1931 г. у органах НКУС БССР. Закончыў Ваенную акадэмію Генштаба (1946). Удзельнік Партызанскага руху ў Заходняй Беларусі ў 1922-1925 гг., вайны ў Іспаніі 1936-1939 гг. З 1940 г. загадчык сектара Пінскага абкома КП(б)Б.  26.6.1941 г. сфарміраваў і ўзначаліў адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў, які з ліпеня 1941г. вёў баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Увосень 1941 г. на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абласцей. Сакратар Пінскага падпольнага абкома КП(б)Б і камандзір Пінскага партызанскага злучэння. У 1949-1953 гг. намеснік міністра лясной гаспадаркі БССР, потым да 1963 г. старшыня калгаса «Партызанскі край»  Салігорскага раёна. Памёр 5.5.1967 г. Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Салігорску, Пінску, Давыд-Гарадку, Лунінцы, Століне. У вёсцы Хорастава пастаўлены помнік.

bottom of page