top of page

МУРАВІЦКІ Лука Захаравіч, нарадзіўся 31.12.1917 г. у в. Доўгае. Герой Савецкага Саюза (1941). Закончыў Барыса-глебскае авіяцыйнае вучылішча (1939). У Айчынную вайну на фронце з 1941 г. – старшы лейтэнант, пілот знішчальнага авіяпалка. Удзельнік абароны Ленінграда. Збіў 3 варожыя самалёты. 3.9.1941 г. тараніў бамбардзіроўшчык, суправаждаў транспартныя самалёты ў блакіраваны горад, прыкрываў разгрузку чыгуначных эшалонаў. Загінуў у баі 30.11.1941 г. Пахаваны ў в. Капітолава Усеваложаскага р-на Ленінскай вобл.

bottom of page