top of page

НАРУЦКІ Дзіянісій Сільвестравіч, нарадзіўся 18.10.1904 г. у в. Пагост. Герой Савецкага Саюза (1945). Закончыў Арлоўскую танкавую школу (1932).

У Чырвонай арміі з 1926 г. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг.  У Айчынную вайну на фронце з 1941 г. Полк пад камандаваннем Наруцкага вызначыўся ў Польшчы. 14.1.1945 г. прарваў варожую абарону і да 17.1.1945 г. прайшоў з баямі 80 км, знішчыў 2 танкі праціўніка, 31 гармату, 114 мінамётаў і кулямётаў, 6 аўтамашын і каля 400 гітлераўцаў. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (двойчы), Кутузава II ст., Чырвонай Зоркі. Памёр 4.10.1960 г.

bottom of page