top of page

СТЭМПКОЎСКАЯ Алена Канстанцінаўна, нарадзілася ў 1921 г. у в. Мазуршчына. Герой Савецкага Саюза (1946). Да вайны – студэнтка Ташкенцкага педагагічнага інстытута імя Нізамі. У Айчынную вайну з 1941 г. на Паўднёва-Заходнім фронце, малодшы сяржант, радыстка. Вызначылася ў баі 26.6.1942 г. каля с. Зімавенька Шабекінскага раёна Белгародскай вобласці. Вораг акружыў батальён. Стэмпкоўская, знаходзячыся на камандным пункце, забяспечвала сувязь з камандаваннем палка. Калі гітлераўцы прарваліся да каманднага пукнта, абараняла яго да апошняга патрона. Загінула ў гэтым баі. Пахавана ў с. Зімавенька. Узнагароджана ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга.

bottom of page